Биоразнообразие

Ранняй вясной сонца пачынае саграваць глебу. На кустах і дрэвах распускаюцца пупышкі. Пачынаюць зелянець лісце вярбы, алешыны, асіны, клёну, бярозы. На ўзлесках з’яўляецца першая траўка.

   Увесну вяртаюцца пералётныя птушкі, усе птушкі вясной ўюць гнёзды, дзе выседжваюць птушанят. Большасць птушак у маі ўжо выседжваюць птушанят, а салаўі толькі прыляцелі з далёкіх краін.

Пра ўсё гэта і не толькі ішла размова ў старшай групе на занятку “Прыйшла вясна, прыляцелі птушкі”. Выхаванцы даведаліся многа новага, адкрылі для сябе цікавыя факты з жыцця птушак, а таксама паўдзельнічалі ў гульнях і віктарынах.

План-канспект занятка па адукацыйнай галіне “Дзіця і прырода”

“Прыйшла вясна, прыляцелі птушкі”

ЭКАЛАГІЧНАЯ СЦЯЖЫНКА

Як навучыць дзяцей найпрайсцейшым правілам паводзін у прыродзе, прывіць ім любоў да роднага краю? Педагогі дзяржаўнай установы адукацыі «Гальшанскі яслі-сад» знайшлі адказ на гэтае складанае пытанне.

На тэрыторыі дашкольнай установы яны стварылі экалагічную сцяжынку. Пачатак маршрута -у Мудрай Цётачкі Савы. Тут размешчана схема. На гэтай кропцы дзеці знаёмяцца з аб’ектамі і правіламі паводзін на сцяжынцы. Да Мудрай Савы дзеці могуць звярнуцца за парадай, атрымаць новыя веды, адказы на цяжкія пытанні, усё, што датычацца прыроды. Маршрут экалагічнай сцяжынкі ўяўляе сабой паслядоўны рух ад аднаго аб’екта да іншага. Мы пабываем на Штучным вадаёме, удыхнем пяшчотны водар і напоўнім лёгкія фітанцыдамі, пабываем на Лебядзіным возеры, зазірнем на сельскі дворык, зможам падаглядаць за маладымі фруктовымі дрэвамі, пройдземся па сцежцы здароўя, даведаемся пра колькасць ападкаў і напрамак ветру на метэастанцыі, наведаем Цэнтр творчасці.

І каб пачуць спевы птушак, назіраць, як клапоцяцца бацькі-шпакі за сваімі птушанятамі, выхаванцам не абавязкова адпраўляцца ў бярозавы гай. Усё гэта знаходзіцца прама на тэрыторыі дашкольнай установы і з’яўляецца часткай экалагічнай сцяжынкі пад назвай «Птушыны гарадок». Тут дзеці назіраюць за птушкамі, якія прылятаюць да кармушак, шпакоўнямі ў розны час года, слухаюць іх спевы, адгадваюць загадкі аб зімуючых і пералётных птушках, пазнаюць іх на малюнках. Педагогі звяртаюць увагу дзяцей на аб’екты «Птушынага гарадка» (шпакоўня, кармушкі, паілкі), гутарыць з дзецьмі аб птушках, іх асаблівасцях, пра тое, чым яны сілкуюцца, якую карысць прыносяць прыродзе, пра тое, як чалавек можа дапамагчы птушкам, прапануюць насыпаць корм, дапамагаюць сфармуляваць дзецям правілы паводзінаў у «птушыным гарадку».